Прэзідэнт падпісаў распараджэнне па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

10 июля 2020
Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне  па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў! Амаль 47 тысяч рублёў  на адрасную падтрымку 326 таленавітых людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці. Гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, турніраў! Школьнікі і студэнты, якія ўслаўлялі Беларусь на міжнароднай арэне, а таксама тыя,  хто сваімі праектамі  ўсяліў упэўненасць навуковай супольнасці краіны  ў перспектывы развіцця адразу некалькіх кірункаў навуковай, інтэлектуальнай і даследчай дзейнасці.