Праз тыдзень у Беларусі будуць вырабляць вакцыну ад COVID-19 па расійскіх тэхналогіях

23 марта 2021
Сёння завадчане не прапусцілі магчымасць задаць Кіраўніку дзяржавы свае пытанні. Будучыня прадпрыемства, пандэмія і падзеі ў краіне - размова атрымалася надзённай. Адно з пытанняў таксама датычылася дадатковага павышэння пенсіённага ўзросту. Нейкіх новых рашэнняў у гэтым ключы не абмяркоўваецца.

Брытанскі штам, магчымая трэцяя хваля COVID-19 і захаванне масачнага рэжыму. Усе размовы так або інакш датычацца каранавіруса. У Беларусі працягваецца інтэнсіўная вакцынацыя груп рызыкі. Як распавёў сёння Аляксандр Лукашэнка, праз тыдзень пачнецца вытворчасць вакцыны ад COVID-19 па расійскіх тэхналогіях. 

Пандэмія і пратэсты супраць абмежаванняў у свеце. Моцна штарміць усю планету. Беларусь не закрывала межы, захавала працоўныя калектывы і дала людзям магчымасць зарабіць. Паспяхова прайшоўшы чарговы перыяд узрушэнняў, было б неразумна зараз усё разбурыць. Такой радасці мы ўжо дакладна не даставім псеўдабарацьбітам за шчасце Беларусі з тэлеграм-каналаў. У гісторыі нашай краіны былі перыяды куды больш цяжкія. Улічваючы ўрокі мінулага, важна згуртавацца і працаваць на вынік. 

Любы нармальны чалавек хоча для сваёй краіны міру і дабрабыту, а не нейкіх новых узрушэнняў. Жыць у незалежнай краіне, займацца любімай справай і мець усе магчымасці для развіцця. Гэта ў тым ліку мэта завадчан з Гатава, многія прысвяцілі гэтаму прадпрыемству траціну жыцця. Сёння ім важна было пачуць, што іх не закране прыватызацыя. Наадварот наступныя вытворчыя перамогі  яны здзейсняць ужо як паўнавартаснае звяно ў ланцужку асацыяцыі вытворцаў і спажыўцоў скураной сыравіны.