Прэзідэнт ацаніў распрацоўкі электратранспарту на даследчым палігоне Акадэміі навук

5 мая 2020
Экалогія і эканомія. Рухавіком сучаснай эканомікі павінны быць навукоўцы. Прэзідэнт ацаніў распрацоўкі электратранспарту на даследчым палігоне Акадэміі навук.


Навука - рухавік эканомікі


Спачатку - тэорыя. Спецыялісты не першы год працуюць над элементамі канцэпцыі новай зялёнай эканомікі. Тое, што будучыня за электратранспартам, ужо ні ў каго не выклікае сумненняў. Як выконваюцца даручэнні ў гэтай сферы, Кіраўнік дзяржавы правярае асабіста. Заяў і анонсаў распрацовак было нямала, але наколькі яны якасныя і эфектыўныя?

Зараз - час інтэнсіўнага развіцця эканомікі. Свет працуе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, краіны актыўна перабудоўваюцца і падладжваюцца пад новыя рэаліі. Таму і ў Беларусі павышаная ўвага менавіта навуцы.


Распрацоўка электратранспарту - адна з ключавых сфер машынабудавання для Беларусі

Паралельна з будаўніцтвам БелАЭС імпульс да развіцця атрымалі і многія сумежныя галіны. На базе Акадэміі навук працуе міжгаліновы кластар "Інтэлектуальны электратранспарт". У яго ўваходзіць 19 арганізацый НАН Беларусі, Мінпрама і сістэмы адукацыі. Актывізацыя распрацовак электратранспарту была прамым даручэннем Кіраўніка дзяржавы.