Прэзідэнт акрэсліў галоўную задачу палітычных партый - аб'ядноўваць грамадства перад тварам выклікаў і пагроз

10 ноября 2023

Задача партый - не раз'ядноўваць, а аб'ядноўваць грамадства, асабліва перад тварам сучасных выклікаў і пагроз. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з кіраўнікамі палітычных партый: Камуністычнай, Ліберальна-дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, а таксама новай партыі - "Белая Русь". Прэзідэнт упэўнены, што беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх удзельнікаў, калі стануць памочнікамі ўлады. Іх прызначэнне - не змагацца з дзяржавай, а канкурыраваць паміж сабой на ўзроўні праектаў і ініцыятыў. Шмат гаварылі аб праблемах партыйнага будаўніцтва (іх хапае); аб унутранай сітуацыі і міжнародным становішчы. Даверна і канструктыўна. Такія сустрэчы, анансаваў Аляксандр Лукашэнка, будуць надалей праходзіць на сістэмнай аснове. Усе падрабязнасці ў Наталлі Брэвус (відэа).