Прэзідэнт Беларусі падтрымаў просьбу завадчан: ва ўласнасць МЗКЦ перададзены дом на 40 кватэр

13 ноября 2023

Яшчэ адно жыллёвае пытанне вырашана на карысць людзей. Прэзідэнт Беларусі падтрымаў просьбу завадчан і дапамог Мінскаму заводу колавых цягачоў у вырашэнні жыллёвага пытання. Для работнікаў прадпрыемства ва ўласнасць ААТ "МЗКЦ" бязвыплатна перададзена 40 кватэр у шматкватэрным жылым доме па вуліцы Пляханава ў Мінску. Анастасія Бенедзісюк пагутарыла з жыхарамі. Падрабязнасці ў відэа.