Перавышэнне хуткасці і язда ў нецвярозым стане - асноўныя прычыны аварый у Мінску

24 мая 2021

За мінулыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя зафіксавала амаль 100 дарожна-транспартных здарэнняў. Два чалавекі атрымалі траўмы. Аварыі здарыліся ў тым ліку і па віне пешаходаў, якія пераходзілі дарогу не па правілах. Акрамя таго, за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 20 вадзіцеляў, 101 аштрафаваны за перавышэнне хуткасці.

А ў Мінскай вобласці здарылася 125 ДТЗ. Сярод прычын аварый у тым ліку язда без правоў на кіраванне транспартным сродкам. Так, ва Уздзенскім раёне бяспраўнік на матацыкле падчас руху не справіўся з кіраваннем і ўпаў на праезную частку. Мужчыну шпіталізавалі.