Мэр уручыў падзякі лепшым журналістам па выніках года

21 декабря 2016

Сёння мэр Андрэй Шорац уручыў падзякі лепшым журналістам па выніках года - за актыўную работу і творчы падыход да асвятлення галоўных падзей з жыцця беларускай сталіцы.  Сярод узнагароджаных  і карэспандэнты Агенцтва тэленавін Ян Пашкевіч і Юлія Токар.

Юлія Токар, карэспандэнт аддзела АТН Белтэлерадыёкампаніі: "Такія высокія ўзнагароды - гэта ацэнка плённай працы ўсёй нашай каманды АТН! Бо менавіта дзякуючы цікавым героям, нашым прафесійным тэлеаператарам, рэжысёрам і шэф-рэдактарам і атрымліваюцца такія цікавыя рэпартажы. Таму хочацца яшчэ раз выказаць падзяку нашай прафесійнай камандзе Агенцтва тэленавін - гэта наша агульная перамога. І мы абяцаем і далей старацца і нашымі рэпартажамі радаваць гледачоў!"  

Віншуем калег!