Прэм'ера дэтэктыўнага радыёсерыяла на беларускім радыё

15 ноября 2021
Флешбэк у Парыж 50-х на Чырвонай, 4. Упершыню за 96 сезонаў вяшчання на беларускім радыё -  прэм'ера дэтэктыўнага серыяла. Літаратурная аснова аўдыёпастаноўкі - сусветная класіка. Гісторыю пісьменніка Жоржа  Сіменона "Мегрэ і чалавек на лаўцы" ў гукавы фармат з 14 частак  перавялі ўсяго за некалькі месяцаў. А вось за галасавымі тыпажамі творчая каманда палявала з лета. 18 персанажаў агучылі і пражылі акцёры 7 беларускіх тэатраў. Гукавое афармленне серыяла - праца кампазітара Дзмітрыя Далгалёва. Ажывіў партытуры сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі.