Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў шклозавод "Нёман" у Бярозаўцы

31 июля 2020
Дабрабыт малых гарадоў залежыць ад эканамічнага здароўя горадаўтваральных прадпрыемстваў. Такое меркаванне сёння выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання шклозавода "Нёман" у Бярозаўцы. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з працай прадпрыемства і сустрэўся з працоўным калектывам. Абмеркавалі хвалюючыя пытанні: пенсіённыя назапашванні, жыллёвае будаўніцтва, падтрымку маладых і шматдзетных сем'яў. Гісторыя развіцця завода не заўсёды складалася добра. Запазычанасці, неэфектыўныя рашэнні праблем - прадпрыемству пагражалі санацыя і банкруцтва. Але кіраўніцтва краіны прыняло небывалыя меры падтрымкі, і зараз своечасова выплачваюцца заработная плата, падаткі. Як адзначыў прэм'ер-міністр, далейшае развіццё прадпрыемства залежыць ад таго, як кіраўніцтва наладзіць збыт і вытворчасць, і ад адказнага стаўлення да працы кожнага.

Таксама падчас сустрэчы прэм'ер-міністр распавёў аб тым, як вырашаюцца пытанні, якія раней паднімалі жыхары Бярозаўкі. Так, па праблеме недахопу некалькіх вузкіх медыцынскіх спецыялістаў прынята рашэнне. Адзін з мясцовых спецыялістаў пройдзе перападрыхтоўку па спецыяльнасці "эндакрынолаг". Будуць арганізаваныя і выязныя кансультацыі кардыёлага. Таксама неўзабаве ўвядуць у эксплуатацыю раней няспраўны камп'ютарны тамограф у Лідскай ЦРБ. Акрамя таго, узводзіцца прыбудова для новага аналагічнага апарата.