Прэферэнцыі для рашэння жыллёвага пытання атрымаюць маладыя людзі, якія адслужылі ў войсках

10 ноября 2019
Восеньскі прызыў выходзіць на фінішную прамую. Да пачатку адпраўкі юнакоў на тэрміновую ваенную службу застаецца меней як два тыдні. Сёлета адпраўленне навабранцаў у войскі пачнецца 18 лістапада. А наступны прызыў будзе праходзіць паводле новых правіл.

Міністэрства абароны плануе ўкараніць шэраг прэферэнцый для тых, хто не ўхіляецца ад службы ў арміі. Пра хуткія змяненні ўчора ў інтэрв'ю "Панараме" распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах Леанід Касінскі. У Беларусі распрацаваны так званы пакет матывацыйных мер па павышэнні статусу тэрміновай службы і неўзабаве плануецца ўвасабленне ініцыятыў у жыццё. 

Неўзабаве прэферэнцыі для рашэння жыллёвага пытання атрымаюць маладыя людзі, якія адслужылі ў войсках. Не менш важным крокам стане падаванне льгот у сферы медыцынскага абслугоўвання.