Прадстаўнікі ПВТ і Федэрацыя прафсаюзаў абмеркавалі, якія змяненні чакаюць рынак працы

16 февраля 2020
Якія змяненні чакаюць рынак працы ў найбліжэйшы час і якія прафесіі будуць запатрабаваныя - абмеркавалі на тыдні прадстаўнікі Парка высокіх тэхналогій і Федэрацыя прафсаюзаў з удзелам швейцарскіх калегаў. Калі верыць даследаванням, то праз 13 гадоў з-за рабатызацыі ў ЗША можа знікнуць больш за палову рабочых месцаў. Для Кітая гэта доля складзе амаль 80%. Эксперты гавораць: трэба перанавучаць супрацоўнікаў. Прапаноўваюць загадзя спрагназаваць патрэбнасці рынку, знайсці недахопы ў ведах і навыках і аўтаматызаваць вытворчасць, каб паскорыць працэсы без шкоды для якасці і занятасці людзей.