Прадставілі сёння новага кіраўніка Дзяржваенпрама

20 августа 2018

Раман Галоўчанка дагэтуль займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У ваенна-прамысловым камітэце з 2009 па 2013 займаў пасаду першага намесніка. Інавацыйныя распрацоўкі для новых узораў ваеннай тэхнікі - у цэнтры ўвага новага кіраўніка, а таксама выпраўленне сітуацыі на прадпрыемстве "Тэхніка сувязі". Яго працу раскрытыкаваў Кіраўнік дзяржавы, калі наведваў Аршанскі раён.