Старшыня аблвыканкама прапаноўвае падтрымаць адкрыццё прыватных дзіцячых садкоў

18 мая 2016

Прыватныя і сямейныя садкі павінны дапамагчы вырашыць пытанне недахопу месцаў у дашкольных установах Мінскай вобласці. Аб гэтым сёння заявіў губернатар цэнтральнага рэгіёна Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян. Старшыня аблвыканкама прапаноўвае падтрымаць адкрыццё прыватных дзіцячых садкоў найперш у прыгарадзе сталіцы. Адзначым, сёння ў вобласці працуюць больш як 6 з паловай соцень устаноў дашкольнай адукацыі. З якіх усяго тры прыватныя і 9 сямейных дзіцячых садкоў.

І сёння ж падчас прыёму грамадзян разглядаліся такія пытанні, як рамонт і пракладка дарог, будаўніцтва прыпынкаў грамадскага транспарту, выдзяленне зямельных надзелаў для ўзвядзення жылля.