Прадпрыемства ААТ "Агат-Сістэм" і БДУІР адкрылі сумесную навучальную навукова-практычную лабараторыю

30 ноября 2018

Падрыхтоўку будуць весці па пяці спецыяльнасцях для прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама і ўсяго абароннага сектара эканомікі. Цэнтр абсталяваны спецыялізаванымі стэндамі для практычных заняткаў. Абсталяванне - распрацоўка сусветнага лідара па вытворчасці навучальных сістэм.

"Агат-Сістэм" - вядучы пастаўшчык радыёэлектроннай і электратэхнічнай прадукцыі на рынку Беларусі. Большая частка калектыву прадпрыемства - выпускнікі БДУІР.