Свята першай баразны адзначылі ў Добрушскім раёне

30 марта 2021
Па ўсёй краіне зараз ідзе масавая сяўба ранняй ярыны. У беларускай глыбінцы першае насенне заклалі з асаблівым каларытам. Па шматвяковай традыцыі на сельскай ніве правялі старажытны абрад, каб ураджай быў асабліва багатым. Поспех справы замацавалі энерганасычаная тэхніка, поўныя засекі насеннага фонду і, вядома, карэкціроўка структуры пасеваў з улікам  умоў надвор'я і вопыту мінулых гадоў. Падрабязнасці ў Ганны Кавалёвай.

У беларускай глыбінцы з нагоды выхаду сеялак у палі арганізавалі старажытнае абрадавае свята першай баразны. Пад жывыя гукі народных песень у спрыяльную глебу заклалі першае адборнае зерне. Сотні гадоў нашы продкі рабілі гэта ўручную, а зямлю аралі коні. 

Гатоўнасць тэхнікі да вяснова-палявых работ


Сёння праца хлебаробаў механізаваная. У тэхналогіях новага часу немалую ролю адыгрывае энерганасычаная тэхніка. Яе спраўнасць - вясной адзін з прыярытэтаў. Аляксандр Венічэнка без пяці хвілін пенсіянер, на зямлі працуе ўжо 40 гадоў. У сваёй гаспадарцы  адзін з лепшых. Спрытна кіруе і трактарам, і збожжаўборачным камбайнам. 

Гаспадаркі цалкам забяспечаныя насеннем


Дарэчы, у 2020 вясна была ранняя. У гэтым жа годзе глеба прагрэлася на пару тыдняў пазней. У чаканні плюсавых тэмператур аграномы адкарэктавалі структуру пасеваў. У розных гаспадарках краіны стаўка зроблена на запатрабаваную культуру, якая дасць лепшы ўраджай і прынясе найбольшы прыбытак.

Вясеннія палявыя работы 


У Добрушскім раёне, напрыклад, павялічылі яравы клін, а вось кукурузных палёў сёлета будзе крыху менш. 

Зараз тэхніка ў палях практычна круглыя суткі. Пакуль адны плошчы толькі рыхтуюць да сезона, другія - ужо засяваюць.

Акрамя пасяўной,  вядуцца ў палях і іншыя работы. Вось ужо некалькі дзён у гэтым раёне ідзе падкормка  азімай пшаніцы. Азотныя ўгнаенні плануюць унесці на працягу двух тыдняў.

Сяўба ранняй ярыны 


На вынік у палях па ўсёй краіне зараз працуюць больш за 9 тысяч адзінак тэхнікі. У пасяўную  задзейнічана 150 тысяч агрэгатаў. Пры ўмовах добрага надвор'я ў паўднёвых рэгіёнах завяршыць сяўбу ранняй ярыны плануюць у найбліжэйшыя 10 дзён.