Свята класікі ля Ратушы завяршылася

2 августа 2015

Класіка ля Ратушы завяршылася…Канцэрты ў гістарычным цэнтры Мінска на працягу ліпеньскіх субот збіралі тысячы жадаючых паслухаць класічную музыку. За гэты час жыхары сталіцы зрабілі падарожжа ад Аўстрыі да Беларусі… ад класіцызму да шэдэўраў барока і рытмаў танга. А таксама змаглі паспрабаваць сябе ў якасці танцоўшчыка, выканаць на раялі ўпадабаны твор, адчуць сябе дамай і кавалерам 19-га стагоддзя. Апошнім акордам праекта стаў вечар, прысвечаны 250-годдзю Міхаіла Агінскага і касцюміраваны баль.