Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Гомелі

9 мая 2016

У Гомелі святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі пачаліся з урачыстага шэсця, удзел у якім прынялі больш за 8 тысяч чалавек. Гэта своеасаблівы рэкорд. Таксама гамяльчане і госці горада маглі ўбачыць бой, які аднаўляў падзеі мая 1945 года. Каб паказаць бітву, у Гомель прыехалі рэканструктары з Беларусі і Расіі.

Чым яшчэ будуць здзіўляць у Дзень Перамогі ў горадзе над Сожам, ведае наш карэспандэнт Вольга Халадовіч.

Ужо вечар, але на вуліцах Гомеля шматлюдна. І гэта нягледзячы на тое што ўсе святочныя мерапрыемствы пачаліся раніцай. Самым маштабным і маляўнічым стала шэсце.

Па галоўнай вуліцы горада сёння прайшлі прыкладна 8 тысяч чалавек. А сама калона расцягнулася больш чым на кіламетр. Ветэраны, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і моладзь. Жыхары і госці горада, як 71 год таму, віталі пераможцаў.

На новай набярэжнай Сожа сёння амаль сотня рэканструктараў з Беларусі і Расіі ўзнавілі апошнія дні мая 1945-га - бой на подступах да Берліна.

А самыя маленькія жыхары Гомеля для ветэранаў намалявалі свае віншавальныя паштоўкі на асфальце.

Увесь дзень сёння ў горадзе працавалі і тэатралізаваныя пляцоўкі: партызанская паляна і ваенны шпіталь. Святочны настрой падтрымлівалі ваенныя аркестры і народныя калектывы.