Святочныя гулянні працягваюцца ў беларускай сталіцы

9 мая 2017

У гэты дзень усіх аб'ядноўвае галоўнае - гонар і бясконцая падзяка за доблесныя подзвігі нашых герояў. Святочныя гулянні працягваюцца і ў беларускай сталіцы: канцэрты, флешмобы, акцыі і, вядома ж, вялікі кірмаш ля Палаца спорту. Нашы карэспандэнты ўбачылі ўсё самае цікавае.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць Юлія Грызунт. Святочны настрой адчуваецца ў паветры: гэта і музыка, якая гучыць з канцэртных пляцовак, і ўсмешкі, і словы, якія час ад часу вымаўляюцца з гонарам, - "З Днём Перамогі". Тут, ля Палаца спорту - ён стаў цэнтральнай святочнай пляцоўкай горада, з раніцы гучаць знаёмыя і любімыя ўсімі песні.

Акрамя таго тут разгарнуўся горад майстроў і ўжо прайшлі спаборніцтвы па сілавым экстрыме. Усяго святочных пунктаў на карце Мінска больш за тры дзясяткі, гэта больш як 80 розных акцый: флешмобы, канцэрты. Самая блізкая ад мяне пляцоўка - у Верхнім горадзе. Тут таксама працягваецца канцэрт.

І ўсё ж, каб адчуць атмасферу 9 Мая, не абавязкова ехаць у цэнтр горада, свята сёння літаральна ў кожным раёне. Працуе пляцоўка і ў адным з самых вялікіх гарадскіх паркаў - парку Чалюскінцаў. Тут таксама гучыць жывая музыка.

Недалёка, на Дзіцячай чыгунцы, адправіўся ў шлях цягнік са станцыі Заслонава. Тут галоўнымі дзеючымі асобамі канцэрта сталі маленькія беларусы.

Давайце папросім рэжысёраў паказаць, як адзначаюць 9 Мая ўжо праўнукі пераможцаў.

І гэта далёка не ўсе святочныя пляцоўкі, мы з калегамі працягнем сачыць за жыццём горада. На шчасце, сіноптыкі абяцаюць, што надвор'е да вечара застанецца сонечным. Таму кожны можа стаць часткай вялікага свята на вуліцах горада, дзе музыка не сціхне як мінімум да 11 вечара.