У Беларусі электрасеткі дачнікаў перададуць энергетыкам

4 июня 2023

Энергазабяспечвальныя арганізацыі з 1 ліпеня пачнуць абследаваць электрасеткі садаводчых таварыстваў. Пераход на дзяржбаланс прадугледжаны ўказам Прэзідэнта. Электрасеткі павінны быць у спраўным стане. Таксама неабходна ўсталяваць выносныя прыборы ўліку электраэнергіі.

Пераход у дзяржаўную ўласнасць гарантуе надзейную і бяспечную эксплуатацыю электрасетак. А людзі, якія пражываюць у садаводчых таварыствах, змогуць прымяняць тарыф на электраэнергію як для жыллёвага фонду.