Прававую асвету грамадзян абмеркавалі ў Гомелі журналісты і натарыусы

16 июня 2019

Формы ўзаемадзеяння СМІ і натарыяльных палат у справе прававой асветы грамадзян абмеркавалі ў Гомелі журналісты і натарыусы. На рэспубліканскую канферэнцыю з'ехаліся рэдактары і карэспандэнты газет, радыё і тэлебачання. Акцэнт зроблены на падачы інфармацыі і распрацоўцы новых відаў інфармавання. На сустрэчы таксама адзначаны лепшыя ў гэтым плане рэгіёны і самыя актыўныя журналісты.

Раней такія сустрэчы былі толькі рэгіянальных маштабаў. Сёлета выйшлі на рэспубліканскі ўзровень.