Праваслаўныя адзначаюць Пакровы

14 октября 2018

Дзень Маці ў Беларусі супадае з вялікім хрысціянскім святам. Сёння праваслаўныя адзначаюць Пакровы. У гэты дзень асаблівая глыбокая пашана аддаецца Мацеры Божай.

Паводле падання, у 910-ым годзе яна з'явілася вернікам, якія маліліся ва Улахернскім храме горада Канстанцінопаля аб абароне ад ворагаў. Багародзіца распасцерла над імі частку пояса і абараніла народ. Лічыцца, што менавіта з гэтага моманту вернікі звяртаюцца да Маці Божай, верачы, што яна выратуе і закрые ад усіх бед.