Праваслаўная царква сёння ўспамінае Мікалая Цудатворца

19 декабря 2015

Праваслаўная царква сёння ўспамінае аднаго з самых ушанаваных і любімых у народзе святых - архіепіскапа Мір Лікійскіх, вядомага больш як Мікалай Цудатворац або Мікалай Угоднік. Народжаны ў Малой Азіі ў заможнай хрысціянскай сям'і, ён з дзяцінства вызначаўся асаблівай рэлігійнасцю, а пасля смерці бацькоў цалкам прысвяціў сябе служэнню Богу і дабрачыннасці. Мікалай вядомы як святы, які моцна моліцца за абгавораных і нявінна асуджаных. Ён жа прымірае ворагаў, ахоўвае вандроўнікаў і маракоў.

На праваслаўным календары - два святы Мікалая Цудатворца: Мікола летні - у маі і Мікола зімовы - у снежні. Святога лічаць апекуном дзяцей: паводле легенды, менавіта ён у навагоднія святы прыносіць ім падарункі! Дарэчы, гэтага Мікалая Угодніка роўна пачытаюць як у праваслаўі, так і ў каталіцтве і нават у мусульманскай рэлігіі.