Урад прыме меры, каб не дапусціць распаўсюджвання ачагоў афрыканскай чумы свіней

25 июня 2013

Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні прэзідыума Саўміна прэм'ер-міністр. Па словах Міхаіла Мясніковіча, для прыняцця аператыўных рашэнняў і каардынацыі сітуацыі створаны рэспубліканскі штаб на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым.


Акрамя таго, прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што праз некалькі дзён завяршаецца першае паўгоддзе года, і запатрабаваў ад мясцовых уладаў надаць асаблівую ўвагу аналізу выканання планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На пасяджэнні Саўміна разглядалася таксама рэалізацыя Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.