Урад абазначыў прынцыповыя задачы сацыяльнага развіцця

19 мая 2021
Не дапусціць зніжэння ўзроўню жыцця людзей і выканаць усе фінансавыя гарантыі дзяржавы ў поўным аб'ёме. У дзяржаўнай палітыцы краіны не будзе развароту і аслаблення сацыяльнай падтрымкі грамадзян. 

Сёння ўрад у Авальнай зале парламента абазначыў прынцыповыя задачы сацыяльнага развіцця ва ўсіх сферах і падагульніў дасягнутае. Профільны віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка трымаў адказ перад дэпутатамі і сенатарамі. У цэлым выпрабаванне пандэміяй і палітычнай турбулентнасцю вытрымалі: уся сацыяльная сфера краіны функцыянуе без збояў, дзяржава своечасова фінансуе пенсіі, дапамогі, стыпендыі. Але шэраг пытанняў патрабуе пільнай увагі ўрада. І мяркуючы па прапановах з залы, у першую чаргу трэба разбірацца з кадравымі складанасцямі ў асобных галінах. 

Якія прапановы гучалі? Ці гатова наша медыцына адбіць трэцюю COVID-хвалю? І якімі будуць новыя гарантыі для беларускай сям'і? 

За дыскусіяй у Авальнай зале сачыла карэспандэнт Вольга Анішчанка.