Правілы бяспечных паводзін на прыродзе

1 мая 2022
Не паліць смецце і сухую траву, разводзіць вогнішчы акуратна і не пакідаць дзяцей адных. Падчас працяглых выхадных спецыялісты раяць яшчэ раз успомніць простыя правілы бяспекі. Разводзіць агонь у спецыяльна абсталяваных месцах. Дзяцей трымаць далей ад крыніц адкрытага агню і не забываць аб мерах экстраннага пажаратушэння! Зрэшты, дзецям асноўная ўвага. Не пакідаць іх адных, кантраляваць вольны час і час, праведзены ў сацсетках. Асабліва прагляды рознага роду забаўляльнага кантэнту, які дзеці захочуць паўтарыць.