11 сентября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: "Зорная ноч - наступны год будзе ўраджайным. Цёплы вечар - на ўраджай азімых. Павуцінне сцелецца па раслінах - да цяпла".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Докшыцах у 2002 годзе - больш за 2 градусы марозу, а самы цёплы дзень у Пінску ў 2016 - тэрмометры паказалі амаль 30 градусаў вышэй за нуль.