Практычныя заняткі ва ўмовах павышанай складанасці адпрацоўвае малады лётны састаў авіябазы ў Мачулішчах

1 декабря 2021
Практычныя заняткі ва ўмовах павышанай складанасці адпрацоўвае малады лётны састаў 50-й змяшанай авіябазы ў Мачулішчах. Пілоты  за штурвалам Мі-24 выконваюць практыкаванні па разведцы мясцовасці, палётах на самых малых вышынях, плюс ва ўмовах дрэннай бачнасці, калі  арыентавацца  прыходзіцца толькі па прыборах. Пры гэтым частка лётчыкаў павышае кваліфікацыю, а частка рыхтуе малады састаў да палётаў. 

Праграма навучання маладога лётнага саставу прадугледжвае за тыдзень тры змены. За гэты час у неба паднімаюцца верталёты Мі-8, баявыя Мі-25, транспартныя самалёты Ан-26, Іл-76. Экіпажы Мі-8 адпрацоўваюць задачы па дастаўцы грузаў, у тым ліку на знешняй падвесцы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя