3 октября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. У народным календары 4 кастрычніка Кандрат і каталіцкі прысвятак Пранцішак. Прыкмячалі, калі ў гэты дзень ясна і моцны паўночна-ўсходні вецер дзьме, зіма вельмі халоднай будзе. Якое надвор'е ў гэты дзень, такім яно будзе яшчэ чатыры тыдні.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 4 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 1982 годзе – амаль 6 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Касцюковічах ў 1999 – больш за 27 з паловай градусаў цяпла.