Юбілейную выставу MILEX-2021 прымае Мінск: навінкі ваеннай моцы на пляцоўцы "Мінск-Арэны"

23 июня 2021

Амаль трэць патрэбнасцяў беларускай арміі закрываецца айчыннымі распрацоўкамі, і ў будучыні такі падыход павінен нарошчвацца - такое меркаванне выказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. На яго думку, патэнцыял і абараназдольнасць узброеных сіл развіваюцца разам з сучаснымі тэхналогіямі, і наша краіна гэта добра дэманструе. 10-я выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення MILEX адкрылася ў Мінску. На пляцоўках "Мінск-Арэны" прадстаўленыя перадавыя распрацоўкі кампаній з Беларусі, Расіі, Кітая, Турцыі і Узбекістана. Самая маштабная экспазіцыя, вядома, у нашай краіны: арганізацыі выстаўляюць звыш 300 узораў. І амаль палова - гэта навінкі. Як адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, абраўшы шлях развіцця ўласных тэхналогій, мы зрабілі правільны выбар.

І зараз на месцы працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. Што адбываецца на выставе ў гэтыя хвіліны, даведаемся ў Віялеты Сакаловіч (прамое ўключэнне).