31 августа 2019

Заўтра на самым пачатку сутак прагназуецца геамагнітная бура прыкладна да 6 гадзін раніцы, далей да 9 гадзін геамагнітны фон  узбураны,а пасля 9 гадзін - слабаўзбураны.  

І некалькі народных прымет: якое надвор'е ў першы дзень верасня, такой будзе і ўся восень. Вецер, што дзьме ў гэты дзень з поўдня, абяцае добры ўраджай аўса. Рэдкія аблокі  да яснага і халоднага надвор'я.      

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Клічаве ў 2001 годзе - 0,5 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Жыткавічах у 2015 годзе - больш за 35 з паловай градусаў цяпла.