28 ноября 2020

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

29 лістапада - Мацей. Гэты прысвятак амаль заўсёды супадае з няўстойлівым надвор’ем, калі здараюцца рэзкія пацяпленні, адлігі. Таму казалі: "На Мацея зіма пацее". А яшчэ прыкмячалі, калі на Мацея моцныя вятры дзьмуць, то працягнуцца мяцеліцы і завірухі ажно да самога Міколы Зімовага.

А зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1992 годзе - больш як 21 з паловай градус марозу, а самы цёплы дзень у 2009 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 10 градусаў цяпла.