24 июля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца Геамагнітны фон - слабаўзбураны. У народным календары заўтра два прысвяткі - Прокл і каталіцкі Якуб. Казалі: "На Якуба грэе люба". Існавалі і прыкметы пра надвор’е: "Які Якуб да паўдня, такая да снежня зіма. Калі раніцай моцная раса і туман - астатак лета будзе сухім і гарачым. Начная раса не прасыхае - да навальніцы". Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1979 годзе - каля 4 градусаў цяпла, а самы цёплы дзень  - у 1960, у Гомелі тэрмометры падняліся да 36 градусаў.