Ваенны канфлікт вакол Нагорнага Карабаха стаў цэнтральнай тэмай "Клуба рэдактараў"

2 октября 2020
Ваенны канфлікт вакол Нагорнага Карабаха  стаў цэнтральнай тэмай для ўсіх СМІ на гэтым тыдні. У прычынах і выніках  разбіраюцца і беларускія медыяэксперты.

Чаму постсавецкія рэспублікі  так штарміць апошні час? Чые інтарэсы прасоўваюцца  за кошт жыццяў простых людзей? І як рэвалюцыйны вецер раскалыхвае маладыя дзяржавы?

Таксама ў цэнтры ўвагі апошнія навіны беларускага парадку дня. Усе падзеі, аргументы і меркаванні - у "Клубе рэдактараў". Глядзіце  адразу пасля "Панарамы".