"Пра надвор’е" - 14 сакавіка ў народным календары Аўдоцця Вясноўка

14 марта 2023

14 сакавіка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Сёння ў народным календары Аўдоцця Вясноўка. Казалі так: "Еўдакія прыгожа - усё лета пагожа". Прыкмячалі: калі снег з дажджом і цёплы вецер - мокрае лета будзе; калі ідзе дождж - чакай ураджай на жыта; калі моцны мароз, то замарозіць грэчку ў час цвіцення; калі туман, то пашанцуе на ўраджай струковых раслін.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Горках у 1942 годзе - 24 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Брагіне тэрмометры паказалі амаль 18 градусаў вышэй за нуль.