9 октября 2023

10 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не чакаецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

10 кастрычніка ў народным календары Саўкі, ці Севасцей. У цёплую восень у гэты дзень хавалі вуллі ў амшанік. А таксама прыкмячалі: калі навальніца ў гэты дзень здарыцца, зіма будзе бясснежнай, кароткай і даволі цёплай.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на метэастанцыі Палеская ў 2015 годзе - амаль 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень - у 2001-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль 24 градусы вышэй за нуль.