5 октября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прымет: "Восеньскі іней - да сухога і сонечнага надвор'я. Чырвоныя хмары на захадзе - перад пахмурным і дажджлівым надвор'ем". Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 6 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі "Палеская" ў 1986 годзе - амаль 6 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1966 - амаль 27 градусаў цяпла.