3 января 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: аблокі ідуць супраць ветру - да снегу. Якое надвор'е 4 студзеня - такім будзе кастрычнік.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Мінску ў далёкім 1894 годзе - амаль 31 градус марозу, а самы цёплы дзень у 1984-м - у Пінску тэрмометры паказалі больш за 8 градусаў вышэй за нуль.