Пажар у касцёле Будслава: як змагаліся з агнём і першыя вынікі абследавання камісіі па рэканструкцыі

16 мая 2021
Гэты тыдзень азмрочыўся прыкрым здарэннем у Будславе. Агонь ахапіў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай - шматлікім гэты храм вядомы як Будслаўскі касцёл. На працягу 7,5 гадзін ратавальнікі самааддана змагаліся за святыню. Полымя разбурыла дах, але будынак атрымалася абараніць. 

Гэты трохвяковы помнік гісторыі перажыў Вялікую Айчынную вайну, але зараз у яго новыя выпрабаванні. Зараз самая страшная стыхія для храма - вада. Праліўныя дажджы могуць нанесці куды большы ўрон, чым агонь. У найбліжэйшы час спецыялісты павінны паўкрываць участкі даха брызентам, каб пазбегнуць разбурэння будынка. 

Аднавіць святыню ў Мядзельскім раёне даручыў Прэзідэнт. Пасля пажару ў Будслаўскі касцёл адправілася і наша здымачная група. Як змагаліся з агнём і якія першыя вынікі абследавання камісіі па рэканструкцыі? 

Аб выратаванні святыні - Уладзімір Каралёў.