Павышэння тарыфаў на пасажырскія перавозкі не плануецца

6 марта 2017

Павышэння тарыфаў на пасажырскія перавозкі сёлета не плануецца. Пра гэта сёння заявіў міністр ведамства Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю беларускіх дарог. Гаварылі і аб планавых праверках прыватных аўтатранспартных кампаній. Сёлета іх быць не павінна, за выключэннем выпадкаў, калі пад пытаннем апынецца бяспека пасажыраў - менавіта яна зараз у прыярытэце ў беларускіх будаўнікоў. Сёлета пачнуць будаваць ужо другі ўчастак 6-й дарогі ў раёне Гродна, таксама плануецца істотнае развіццё інфраструктуры мінскага аэрапорта.

Анатоль Сівак выказаў надзею, што ў Беларусі будзе развівацца сістэма лаўкостаў. Сёння па такім прынцыпе працуе маршрут Мінск - Жукоўскі, ёсць таксама гатовасць супрацоўнічаць у будучыні з любымі лаўкост-кампаніямі, якія пажадаюць адкрыць новы маршрут.