Ордэна Маці ўдастоены 29 жыхарак Мінска

13 октября 2023

Іх сэрцы бязмежныя, а любоў безумоўная. 29 шматдзетных жыхарак беларускай сталіцы удастоены ордэна Маці. Уручэнне высокіх узнагарод адбылося 13 кастрычніка ў гарадскім Палацы культуры. На адной сцэне эканаміст і вадзіцель трамвая, повар, урач. Прафесійную дзейнасць мамы пяцярых і нават васьмярых дзяцей паспяхова сумяшчаюць з выхаваннем. Вялікае сямейнае свята прадоўжылася ўручэннем падарункаў і музычнымі прызнаннямі. 

Зараз у Мінску пражываюць амаль 17 тысяч шматдзетных сем'яў. Любоўю і клопатам у іх атулены амаль 55 тысяч дзяцей.