Пасвячэнне новага епіскапа Мінска-Магілёўскай архіепархіі

25 января 2014

З гэтага дня ў Мінска-Магілёўскай архіепархіі афіцыйна новы епіскап. Пасвячэнне Юрыя Касабуцкага, прызначанага на гэтую пасаду Папам Рымскім яшчэ ў лістападзе, адбылося раніцай у саборы Прасвятой Дзевы Марыі. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі святары і сотні вернікаў.


Нагадаем, 29 лістапада Папа Францыск прызначыў у Беларусі траіх новых епіскапаў. Алег Буткевіч стаў епіскапам Віцебскай епархіі. Вікарным епіскапам вызначаны рэктар Гродзенскай семінарыі Іосіф Станеўскі.