Пасольства Беларусі ў Маскве зладзіла дзецям падарожжа ў Раство

5 января 2017

Пасольства Беларусі ў Маскве зладзіла дзецям з Перажырскай школы і са шматдзетных сем'яў Мінска падарожжа ў Раство. На свята прыехалі больш за 40 навучэнцаў. Візіт у Маскву пачаўся з экскурсіі па дзелавым і культурным цэнтры пасольства Беларусі ў расійскай сталіцы, а гідам выступіў сам пасол Ігар Петрышэнка. Таксама дзеці прагуляліся па Краснай плошчы і парку Сакольнікі і наведалі навагоднюю ёлку ў храме Хрыста Збавіцеля. Перажырская сярэдняя школа - падшэфная арганізацыя МЗС Беларусі. У 2000 ёй было прысвоена імя былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча.