Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў перадаў медалі беларусам

8 мая 2020
У гонар 75-годдзя Перамогі юбілейную ўзнагароду ўдзельнікам вайны, Героям працы і вязням канцлагераў заснавала Расія. Пасол краіны-суседкі Дзмітрый Мезенцаў сёння перадаў першыя два медалі беларусам. Пётр Кучаравы яшчэ 16-гадовым хлапчуком дапамагаў размініраваць палі бітваў і дарогі пасля Дняпроўскай аперацыі ў 1943-м. Да 1974 года служыў на флоце.

Яшчэ адзін герой Вялікай Айчыннай сёлета адзначыў векавы юбілей. Сямён Бераснеў прайшоў вайну ў пяхоце, камандаваў стралковым узводам. Пасля вайны 45 гадоў прапрацаваў на Беларускай чыгунцы. Юбілейны медаль, дарэчы, атрымаюць не толькі беларусы, але і расіяне, якія пражываюць у нашай краіне.