Алкаголь не з вітрыны, а з багажніка аўто

20 марта 2014

Менавіта такім чынам прадавалі элітныя напоі на рынку Экспабел. Дарэчы, пункт быў непрыкметны для вока пакупнікоў. Прадавец - мужчына, жыхар Бабруйска, падыходзіў да прахожых і прапаноўваў купіць спіртное па вельмі выгаднай цане. Імпартныя напоі і сапраўды каштавалі прывабна, а выбар быў не горшы, чым у павільёнах. Хутчэй за ўсё, мужчына купляў алкаголь вялікімі партыямі ў зонах duty free, а потым на рынках прадаваў значна танней, чым у магазінах, але даражэй за першапачатковы кошт.


Аляксандр Данільчанка, прэс-сакратар УУС Мінскай вобласці: Была праведзена кантрольная закупка. Падчас агляду аўтамабіля было выяўлена больш за 70 літраў алкаголю, некалькі дзясяткаў бутэлек без акцызных марык.


Усяго вінна-гарэлачны аддзел у багажніку аўто ацанілі ў 21 мільён рублёў. Мяркуючы па нятаннай машыне, бізнес на колах быў пастаўлены на паток. Хоць мужчына афіцыйна нідзе не працуе, гандлюючы такім спосабам, ён выходзіў на нябеднае існаванне. Зараз прадаўцу пагражае штраф. Супакоiць нервы спiртным прадпрымальніку не ўдасца - усе напоі, хутчэй за ўсё, канфіскуюць.