Апошнія званкі празвінелі для выпускнікоў

29 мая 2020
Доўгачаканы, але ў сённяшняй сітуацыі асаблівы дзень для выпускнікоў школ і гімназій. Апошні званок раздаецца па ўсёй краіне. Традыцыйныя лінейкі не праводзяць, але павіншаваць імкнуцца ўсіх выпускнікоў. Напрыклад,  у сталічнай першай гімназіі свята прайшло паралельна і ў самой навучальнай установе (вядома, з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі),  і ў інтэрнэце. На відэа запісалі віншаванні настаўнікаў, першаклашак і сам апошні званок.

Усяго сёлета 9-ты клас скончылі больш  як 86 тысяч вучняў,  з 11-х класаў выпусціліся больш  як 56  тысяч. Нагадаем, школьныя экзамены пачнуцца 1 чэрвеня. Тым, каго закрануў каранавірус, здаваць іх не трэба. У атэстат паставяць гадавую адзнаку.