Апошнія навіны з вучэнняў даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі

15 сентября 2017

Апошнія навіны з вучэнняў даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Клікнуўшы на банер "Захад-2017", можна даведацца самую апошнюю інфармацыю, прысвечаную беларуска-расійскім манеўрам. Штодня журналісты Агенцтва тэленавін адпраўляюцца на палігоны вучэнняў, дзяжураць у штабах і нават на некалькі дзён перакваліфікаваліся ў вайскоўцаў. Усе матэрыялы даступныя не толькі ў навінах, але і на інтэрнэт-партале tvr.by.