Дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі

12 марта 2021

Развіццё культуры міласэрнасці і саўдзелу ў добрых справах, дапамога людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Міністэрства працы і сацабароны і дабрачынны фонд Аляксея Талая падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы сацыяльнай абароны інвалідаў для ўмацавання ў свядомасці грамадства паважлівага стаўлення да правоў і годнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Аказанне дапамогі па доглядзе дома, рэабілітацыя, а таксама наступнае атрыманне адукацыі і працаўладкавання, безбар'ернае асяроддзе, вытворчасць тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Усе гэтыя пытанні былі разгледжаны падчас круглага стала з прадстаўнікамі розных ведамстваў. І гэта галоўныя тэмы, якія хвалююць бацькоў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.