Польшча мае намер увесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

2 сентября 2021

Але замест таго каб дапамагчы афганскім бежанцам, якія захраснулі на баку польскай тэрыторыі, Польшча можа ўвесці рэжым надзвычайнага становішча  на мяжы з Беларуссю ўжо сёння.  Адпаведны ўказ гатовы падпісаць прэзідэнт Анджэй Дуда, піша газета "Рэч Паспаліта".  


Паводле звестак выдання, у 183-х прымежных населеных пунктах будзе забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў. У іх не змогуць заехаць людзі, якія там не пражываюць. Гэта датычыцца і журналістаў. Парушальнікам будзе пагражаць штраф і нават арышт.