Вялікі арлец аб’яўлены птушкай 2019 года ў Беларусі

5 ноября 2018

Гэта адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У лясах нашай краіны 150 прадстаўнікоў гэтага віду. Зараз крылатыя адправіліся на зімоўку ў вырай. За іх міграцыяй спецыялісты "Аховы птушак Бацькаўшчыны" сочаць па інтэрактыўнай карце.

Каб захаваць папуляцыю вялікага падворліка, штогод арнітолагі праводзяць тэматычную акцыю. Праходзяць экспедыцыі па пошуку гнёздаў гэтых птушак, каб пасля ўзяць іх пад ахову.