Палёт нармальны - беларускай грамадзянскай авіяцыі 90 гадоў!

5 ноября 2023

Беларускай грамадзянскай авіяцыі сёння 90 гадоў! У "крылатай" галіне працуюць каля 10 тысяч супрацоўнікаў. Размова не толькі аб пілотах і бортправадніках, але і тых, хто абслугоўвае тэхніку, пасажыраў, гарантуе бяспеку ў небе і на зямлі. Са святам працаўнікоў галіны павіншаваў Прэзідэнт.

"Беларуская авіяцыйная галіна сёння - выдатна арганізаваная структура, якая валодае вялікім навукова-тэхнічным патэнцыялам, пастаянна ўдасканальваецца і вырашае сур'ёзныя шматпланавыя задачы. Здзяйсняецца перавозка пасажыраў і грузаў, працуюць паветраныя гавані. Створаны і паспяхова развіваюцца сучасныя вытворчыя пляцоўкі, дзе засвоеныя тэхнічнае абслугоўванне і рамонт любых савецкіх, расійскіх і замежных самалётаў. Усё гэта стала магчымым дзякуючы высокай кваліфікацыі працаўнікоў галіны - сапраўдных спецыялістаў, закаханых у неба і сваю прафесію.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам. У савецкі час грамадзянская авіяцыя краіны была часткай "Аэрафлота", і толькі з распадам СССР уласныя крылы выпрастала айчынная "Белавія". Апошнія гады - час "турбулентнасці". Спачатку на ўстойлівасць праверыў кавід (і лятаць не перасталі), а затым і санкцыі пасля вымушанай пасадкі Ryanair. У выніку Беларусь задала новыя траекторыі палётаў. Міжурадавыя і міждзяржаўныя дагаворы сёння заключаны з паўсотняй краін. Сёлета амаль на 30 % павялічылі абарот грузаў, а "Белавія" перавезла паўтара мільёна пасажыраў.

Экспартныя паслугі - ад Беларускай акадэміі авіяцыі. Ва ўсіх сэнсах "пілотны праект": як рыхтуюць да штурвала самалёта і калі выпускаюць у першы палёт? Якія новыя спецыяльнасці лётнай ВНУ падказвае час?

 

А таксама гісторыі тых, чыя праца - "лунаць у аблоках". Сёння ў 9 вечара набяром вышыню ў "Галоўным эфіры".